Пальчыкавыя Гульні

Шарык

У мяне ёсць шарык
— Жоўты, як ліхтарык. (Пальцы ў кулак.)
На яго з усіх бакоў
Шмат сядае матылькоў. (Махі рукамі, якія ляжаць адна на адной.)
Хочуць сесці на мой шарык
Цёця муха і камарык. (Пальцы адной рукі сабраны ў кулак, пальцы другой — дакранаюцца                                                                                                                                                               да яго.)
Сяду на яго сама… (На кулак кладзецца далонь.)
Бах! — і шарыка няма. (Пальцы распрамляюцца.)
А. Хадановіч

Гэта я

Дзеці паказваюць часткі цела і выконваюць рухі ў адпаведнасці з тэкстам.
Гэта вочкі. Вось, вось.
Гэта вушкі. Вось, вось.
Гэта нос, гэта рот.
Там спінка. Тут жывот.
Гэта ручкі. Плясь-плясь.
Гэта ножкі. Топ-топ.
Ох! Стаміліся, выціраем лоб!

Мае пальцы

Пальцы ў хованкі гулялі (Згінаюць і разгінаюць пальцы.)
І галоўкі ўсе схавалі. (Збіраюць пальцы ў кулак.)
Раз, два, тры, Раз, два, тры. Дзе галоўкі? (Паварочваюць кулакі ў бакі.)
Вось яны! (Паказваюць пальцы.)

Каўбаскі

Пяць смачненькіх каўбасак (Паказваюць пяць пальцаў.)
У краме мы купілі. Адна каўбаска ўпала, (Пляскаюць у далоні.)
І стала іх чатыры. Каўбасак ўжо чатыры, (Паказваюць чатыры пальцы.)
Падсмажым іх, сябры! Адну схапіў сабачка, (Гаўкаюць.)
І засталіся тры. Тры смачныя каўбаскі (Паказваюць тры пальцы.)
Ляжалі на стале. Адну пагрызла мышка, (Пішчаць.)
І засталіся дзве. Дзве смачныя каўбаскі (Паказваюць два пальцы.)
Ляжалі ля вакна. Адну сцягнула котка, (Мяўкаюць.)
Каўбаска ўжо адна. Апошняя каўбаска (Паказваюць адзін палец.)
Сказала нам з табой: «Хутчэй мяне з’ядайце, Мне сумна тут адной!» (Гладзяць жывот.)

Паляванне ў ванне

Я іду на паляванне:
Паляванне будзе ў ванне. (Пальцамі «крочаць» па стале альбо па каленях.)
Там жывуць гумовы морж,
Рыба-кіт і рыба-ёрш. Ёсць кальмары і дэльфіны,
І пінгвіны быць павінны!
Чарапах, вядома ж, тры. І бабры, мае сябры. (Загінаюць па аднаму пальцу.)
Эй вы там, хавайце пыскі!
Будзе мокра, будуць пырскі! (Пальцы «хаваюць» у кулак.)
А. Хадановіч

Павесім ручнік

«Стукай-грукай, малаток!»
— Напявае Петрусёк.
У сцяну забіў ён цвік («Забiваюць цвiк» то правай, то левай рукой.)
І павесiў свой ручнiк. (Дзвюма рукамi «вешаюць» на цвiк ручнiк.)

Грыбы

Мчыць машына, дым з трубы — (Пальцы «крочаць» па стале.)
З дзедам едзем у грыбы. (Далонямі робяць літару Т.)
Шмат грыбоў, што ёсць у лесе, (Пальцамі разводзяць у бакі.)
У маё вядзёрка ўлезе. (Дзвюма рукамі робяць «вядзёрка».)
Адыходжу крок ад сцежкі, (Пальцамі датыкаюцца да стала.)
Мне насустрач — сыраежкі.
Я бяру адну і дзве, І яшчэ адна ў траве.
Назбіраю шмат грыбоў, (Па чарзе загінаюць пальцы.)
У мяне да іх любоў. (Рукі прыціскаюць да грудзей.)
А. Хадановіч

Семя

На далонь маю Малое
Легла Семя ільняное.
Як пясчынка Ўсё адно.
Ды сапраўдны скарб Яно. (Пальцамі па чарзе дакранаюцца да далоні.)
Бо схаваны ў ім — Ці чулі? — (Ківаюць указальным пальцам.)
Абрусы, чапцы, Кашулі, Трапяткія Фартушкі, Як вясёлкі — Ручнікі. (Загінаюць па пальцу.)
Толькі хто б Мне мог сказаць,
Як жа іх Адтуль дастаць? (Разводзяць рукі ў бакі.)
К. Цвірка

Я пальчатку надзяваю

Я пальчатку надзяваю,
У яе не патрапляю. (Пагладжваюць па чарзе адной рукой другую, нібыта надзяваюць пальчаткі.)
Раз, два, тры, чатыры, пяць — (Загінаюць пальцы.)
Навучуся надзяваць.

Рэпка

Бабка з дзедкам цягнуць рэпку, (Пальцамі адной рукі цягнуць па чарзе за кончыкі пальцаў другой.)
Клічуць унучку,
А за ёй сабачку Жучку.
Потым кошку,
Следам мышку-малышку. (Аднайменнымі пальцамі абедзвюх рук дакранаюцца адзін да аднаго.)
Вось і выцягнута рэпка.

Яблыкі

Вялікі пальчык яблыкі трасе. (Пальцы сціскаюць у кулак, разгінаюць вялікі палец.)
Другі іх збірае. (Разгінаюць указальны палец.)
Трэці дадому іх нясе. (Разгінаюць сярэдні палец.)
Чацвёрты высыпае. (Разгінаюць безыменны палец.)
Самы маленькі — гарэза. (Разгінаюць мезенец.)
Усё, усё, усё з’ядае.

Градкі

Лады, лады, ладкі, Мы палолі градкі. (Робяць рухі, нібыта рвуць зелле.)
Мы палолі самі,
Сваімі рукамі. (Круцяць рукамі.)
Ад стараннай працы выраслі на градцы
Вось такія буракі, (Паказваюць іх памер дзвюма далонямі, нібыта трымаюць мячык.)
Вось такія агуркі, (Разводзяць шырока рукі.)
А капусты качаны — вось такой велічыні! (Паказваюць рукамі памер.)

Кот на печку пайшоў

Кот на печку пайшоў, (Пальцамі «крочаць».)
Гаршчок кашы знайшоў. (Робяць «гаршчок» з далоней.)
На печы калачы, (Далонямі «лепяць калачы».)
Як агонь гарачы. (Дзьмуць на далоні.)
Пернікі пякуцца,
Кату ў лапкі не даюцца. (Пагражаюць пальцамі.)

Сабака

(Правая далонь на рабро.Вялікі палец падняць уверх, указальны, сярэдні, безыменны — разам. Мезенец то апускаецца, то падымаецца — «брэша сабака»).
У сабакі востры нос, Ёсць і шыйка, ёсць і хвост.

Кот і мышы

Як аднойчы, вельмi рана,
Выйшла важна мыш на ганак. (Пальцамі «крочаць».)
I гаворыць: «Прызнаюся, Больш ката я не баюся!» (Ківаюць указальным пальцам.)
А. Старынчык

Світка з нітак

Каб купіў дзе вожык ніткі, (Пальцамі адной рукі цягнуць па чарзе за кончыкі пальцаў другой.)
А іголак мае шмат, (Пальцы выпростваюць і максімальна разводзяць.)
Зайку ён пашыў бы світку, («Шыюць» світку.)
Зайка быў бы вельмі рад. (Пляскаюць у далоні.)
С. Бестава

Крэсла

(Левая далонь — вертыкальна ўверх. Да яе ніжняй часткі прыстаўляецца кулак вялікім пальцам да сябе).
Ножкі, спінка і сядзенне — Вось вам крэсла на здзіўленне.

Дом

На палянцы стаіць дом, (Паказваюць далонямі домік.)
І да дома мы ідзём. (Рукамі робяць браму.)
Там браму адчыняем, (Пальцы сціскаюць у кулак, выконваюць павароты ўлева-ўправа.)
Усіх у госці запрашаем! (Выконваюць рукамі запрашаючыя рухі.)

Насякомыя

На гары, на гары
Мак таўкуць камары. (Стукаюць кулакамі адзін аб другі.)
Гэй, старайся ж, Талака, — (Ківаюць указальным пальцам.)
Будзе з маку мука! (Паказваюць далоні.)
Камарыкі Мак таўкуць — (Пляскаюць у далоні.)
З той мукі бліны спякуць. («Пякуць» бліны.)
К. Цвірка

Да нас вясна прыйшла

Прыйшла вясна да нас
— Цудоўны, дзіўны час. (Рукі выцягваюць наперад.)
За кветкамі пайшлі,
Вянок сабе сплялі! (Пальцамі рухаюць, быццам плятуць вянок.)

Радуюцца дарослыя і дзеці

(Выкананне рухаў па ўзоры: на кожны радок дзеці загінаюць палец, апошні радок — сціскаць і расціскаць кулак).
Хто яшчэ радуецца сонейку?
Радуецца дзядуля,
Радуецца бабуля,
Радуецца матуля,
Радуецца татачка,
Вельмі радуюся я.
Рада сонцу ўся сям’я!

Мая сям’я

Гэты пальчык — дзядуля,
Гэты пальчык — бабуля,
Гэты пальчык — татачка,
Гэты пальчык — матуля,
Гэты пальчык — я. (Па чарзе загінаюць пальцы.)

Трамвай

Граюць рэйкі: та-ра-рай!
Едзе новенькі трамвай. (Водзяць рабром далоні адной рукі па другой.)
Гру-гру-гру, — грукочуць рэйкі: (Стукаюць рабром далоні па стале.)
Едзе так трамвай старэнькі. (Пляскаюць у далоні.)
В. Бурлак

Жаваранак

Птушка, птушка, прылятай!
Вясну чырвоную зазывай! (Згінаюць і разгінаюць пальцы.)
Птушка крыльцамі махае,
Весяліць дзетак зазывае! (Паказваюць рухамі рук, як ляціць птушка.)
Хто жыве на дне ракі? (Пляскаюць у далоні.)
Акуні і шчупакі,
Краснапёрка, ёрш і карп.
Ёсць вугры і ёсць ляшчы,
І падводныя карчы,
І прабітыя мячы. (Загінаюць на абедзвюх руках пальцы па аднаму.)
Ціха, Таня, не пішчы! (Ківаюць указальным пальцам.)
А. Хадановіч

ЛІТАРАТУРА:
1. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі. — Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2012.
2. Дубінін, Д.У. Мая родная старонка: дапам. для педагогаў дашкольных устаноў / Д.У. Дубінін, Д.М. Дубініна. — Мінск: Полымя, 2000.
3. Старжынская, Н.С. Крылаў не мае, а хутка лятае: лiнгвiстычныя гульнi для дзяцей 4—7 гадоў: дапам. для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыi / Н.С. Старжынская. — Мiнск: Зорны верасень, 2007.
4. Старжынская, Н.С. Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў: дапам. для педагогаў дашкольнай адукацыі / Н.С. Старжынская, Д.М. Дубініна. — Мазыр: Белы Вецер, 2008.
5. http://www.dzietki.org