"Дзень роднай мовы"

21.02.2024

Сёння ва ўстанове адукацыі прайшоў тэматычны дзень, прысвечаны міжнароднаму дню роднай мовы.

Раніцай ў групах былі  аформлены інфармацыйныя куткі, якія нагадвалі бацькам і выхаванцам аб свяце. Для бацькоў былі падрыхтаваны кароценькія віктарыны, заданні, прысвечаныя роднай мове.

На працягу дня выхавальнікі праводзілі з дзецьмі гульні, заняткі, чыталі казкі і вершы на беларускай мове.